27 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра і ўпаўнаважаны Прэзідэнта ў Брэсцкай вобласці Юрый Шулейка 27 лютага прыняў удзел у пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама. Ён паставіў перад рэгіёнам шэраг задач, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Цэнтральнае пытанне на пасяджэнні - падрыхтоўка да веснавых палявых работ. "Вобласць справіцца з пастаўленымі задачамі. Будуць кліматычныя асаблівасці ці не, усё ў вас для гэтага ёсць", - сказаў Юрый Шулейка. Ён акцэнтаваў увагу, што перад рэгіёнам пастаўлена напружаная задача - атрымаць 2,3 млн т збожжа і рапсу.
Намеснік прэм'ер-міністра адзначыў, што ў сельскай гаспадарцы Брэсцкай вобласці закладзена добрая база, дасягнуты высокі ўзровень. "Трэба прадаўжаць будаваць малочнатаварныя фермы. Патрэбны прафілакторыі, якія даюць дакладны вынік. Простую лічбу назаву. Краіна пабудавала 546 траншэй, палавіну пабудавалі вы (Брэсцкая вобласць. - Заўвага БЕЛТА). А гэта кармы, іх захаванасць", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер. Ён акцэнтаваў увагу, што парушэнне тэхналогій прыводзіць да пагаршэння якасці кармоў. Юрый Шулейка паставіў задачу Брэсцкай вобласці дабудаваць траншэі.
Таксама намеснік прэм'ер-міністра спыніўся на падрыхтоўцы тэхнікі, яе абслугоўванні і рамонце. Паводле яго слоў, адносіны да тэхнікі ў гаспадарках павінны быць бездакорнымі. У аснове гэтай работы павінны быць райаграсэрвісы са сваімі цэхамі і кампетэнцыямі. "Падрыхтоўка ўжо да нарыхтоўкі кармоў павінна ісці. Выцягвайце кормаўборачныя камбайны і глядзіце, чаго не хапае па запчастках", - нацэліў ён.
Таксама Юрый Шулейка адзначыў, што сёння праінспектуе некаторыя гаспадаркі Брэсцкай вобласці. Увагу зверне на лінейку гатоўнасці тэхнікі да веснавых палявых работ і на іншыя пытанні. "Трэба прадаўжаць узмоцнена працаваць. У вас усё ёсць для гэтага. Трэба зрабіць яшчэ крок наперад: маючы гэта, дайсці да дасканаласці", - рэзюмаваў віцэ-прэм'ер.-0-
Фота Віялеты Южаковай