Бярозаўскі раённы выканаўчы камітэт

Бярозаўскі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // Навіны

Петрышэнка: дзеці павінны адчуваць клопат дзяржавы

15/12/2022 17:44

 15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеці павінны ведаць, што яны акружаны клопатам з боку дзяржавы і да іх праяўляецца павышаная ўвага. Аб гэтым у час урачыстага адкрыцця акцыі "Нашы дзеці" заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі традыцыйным націсканнем чырвонай кнопкі ў Беларусі дадзены адзіны старт акцыі "Нашы дзеці". Тут сабраліся дзеці не толькі з Мінска, але і з усіх іншых рэгіёнаў краіны.

"Акцыя "Нашы дзеці" арганізуецца ў нашай краіне ўжо на працягу 25 гадоў па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы. Гэта акцыя праходзіць на працягу месяца ва ўсіх кутках Беларусі, у бягучым годзе - з 15 снежня па 15 студзеня. Сёння мы будзем віншаваць і ўшаноўваць нашых дзяцей. Вельмі важна, каб тыя жаданні, якія дзеці загадаюць у навагоднюю ноч, абавязкова здзейсніліся, і менавіта дарослыя павінны іх увасабляць у жыццё", - адзначыў Ігар Петрышэнка.

Ён падкрэсліў: важна, каб дзеці раслі ў прыгожай, бяспечнай і перспектыўнай краіне. Дзяцей абавязкова трэба ахоўваць, абараняць і стымуляваць іх развіццё.

"У нас створаны ўсе ўмовы для развіцця дзяцей, пачынаючы ад атрымання якаснай адукацыі, заканчваючы заняткамі творчасцю, спортам і грамадскай работай. Усе дзверы для нашых дзяцей адкрыты. Акцыя "Нашы дзеці" стала сапраўдным брэндам, бо гэта менавіта наша беларуская традыцыя - дапамагаць адзін аднаму, і рабіць гэта не толькі ў складаны час, але і ў перадсвяточную пару. Дзеці павінны ведаць, што яны акружаны клопатам з боку дзяржавы і да іх праяўляецца павышаная ўвага. Важна, каб яны не адчувалі сябе ў нечым ушчэмленымі", - дадаў віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, кожны год удасканальваецца праграма. Незалежна ад таго, дзе дзеці ўдзельнічаюць у мерапрыемстве, яны заўсёды атрымліваюць новыя яркія эмоцыі, зарад энергіі і дабрыні.

"У ходзе гэтай акцыі мы максімальна будзем праяўляць шчырасць, дабрыню і цеплыню нашых сэрцаў, каб кожнае дзіця ў нашай краіне ведала, што цуды збываюцца", - сказаў на занкачэнне Ігар Петрышэнка.

Традыцыйна ўдзельнікамі навагодняй дабрачыннай акцыі становяцца дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, а таксама пераможцы рэспубліканскіх, абласных конкурсаў, спартакіяд, розных мерапрыемстваў. Задзейнічаны студэнты і вучні, якія дасягнулі пэўных поспехаў у вучобе, грамадскай рабоце. Мяркуецца, што толькі на рэспубліканскім узроўні ў акцыі паўдзельнічаюць больш за 20 тыс. дзяцей. Мноства мерапрыемстваў па ўсёй краіне пройдзе і на абласным узроўні. Мэта акцыі заключаецца ў тым, каб падтрымаць дзяцей, асабліва маючых патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Згодна з зацверджаным планам прадстаўнікі, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, больш за 150 арганізацый і прадпрыемстваў краіны наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, сацыяльныя прытулкі, установы сацыяльнай абароны, аховы здароўя, дзіцячыя рэабілітацыйныя цэнтры, каб павіншаваць дзяцей і ўручыць ім падарункі: салодкія ласункі, абсталяванне, інвентар, кнігі, цацкі.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі