Бярозаўскі раённы выканаўчы камітэт

Бярозаўскі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // Навіны

Унесены змяненні ва ўказ аб прадастаўленні дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве жылля

22/12/2022 14:25

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 433, якім карэкціруецца ўказ нумар 13 ад 6 студзеня 2012 года "Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Змяненні, у прыватнасці, датычацца грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і да 15 студзеня 2022 года атрымалі зямельныя ўчасткі для будаўніцтва жылых дамоў у малых гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і сельскіх населеных пунктах не па месцы пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу. Яны змогуць скарыстацца дзяржаўнай падтрымкай для ўзвядзення гэтых дамоў.

Указам таксама ўстанаўліваецца, што ў выключных выпадках з дазволу мясцовых выканаўчых камітэтаў магчыма адчужэнне зямельных участкаў, прадастаўленых стаяўшым на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў грамадзянам, і (або) узведзеных на іх жылых дамоў да заканчэння 5 гадоў з дня дзяржаўнай рэгістрацыі такіх дамоў. Раней гэты тэрмін складаў 8 год.

Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2023 года.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі