20 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Першы дзень "Марафону адзінства" стартуе сёння ў Брэсце, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на арганізатараў.
Брэст 20 і 21 снежня прымае рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю "Марафон адзінства". У яе маршруце гэта ўжо дзясяты горад. Марафон стартаваў у Маладзечне, затым пабываў у Гомелі, Жлобіне, Магілёве, Бабруйску, Оршы, Віцебску. У Брэсцкай вобласці акцыю да гэтага сустракалі Пінск і Баранавічы.
Брэст з паўднёвай гасціннасцю азнаёміць удзельнікаў "Марафону адзінства" са сваім жыццём і ахутае пераднавагодняй атмасферай. Сімвалічна, што старт мерапрыемствам дасць акцыя "Не будзіце заснуўшых салдат", у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой". Затым для блогераў і творчых калектываў з Гомельскай і Мінскай абласцей арганізуюць экскурсіі. Ім прадставіцца магчымасць больш даведацца пра гісторыю няскоранай цытадэлі над Бугам, убачыць работу такіх прамысловых гігантаў як "Савушкін прадукт" і "Гефест-Тэхніка".
Праект "Адну справу робім!" аб'яднае прадпрыемствы, якія працуюць у партнёрстве адзін з адным. Такіх сустрэч у Брэсце намечана дзве. Работнікі ААТ "Брэстмаш" і "Брэсцкі панчошны камбінат" змогуць пазнаёміцца з калектывамі кампаній, з якімі цесна супрацоўнічаюць. Таксама для працаўнікоў падрыхтавалі творчы падарунак - канцэрт артыстаў.
Станоўчыя эмоцыі прынясе праект "Разам працуем, разам спяваем!". Гасцей чакаюць СП ААТ "Брэстгазаапарат", ЗТАА "Анрэкс" і УП "Гефест-Тэхніка". Сцэны для выступлення артыстаў паставяць непасрэдна ў цэхах. Сольныя выканаўцы і групы абяцаюць выступіць ад душы і паразмаўляць з работнікамі ў камернай абстаноўцы.
Шмат цікавага і пазнавальнага падрыхтавалі для школьнікаў і студэнтаў. Замест звычайных пар у Брэсцкім дзяржаўным каледжы лёгкай прамысловасці і Брэсцкім дзяржаўным каледжы сферы абслугоўвання правядуць "НЕсумную НЕлекцыю". Навучэнцы ў лёгкай атмасферы паразмаўляюць з вядомымі спікерамі. Размова будзе праходзіць з элементамі інтэрактыву. Самыя актыўныя ўдзельнікі сустрэчы змогуць атрымаць прызы, у тым ліку білеты на канцэрт "Час выбраў нас".
У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прадставяць інтэрактыўную пляцоўку Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка "У будучыню - разам!". Можна будзе азнаёміцца з напрамкамі, па якіх вядзецца навучанне, асноўнымі дасягненнямі і планамі.
У час "Марафону адзінства" адбудзецца цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў абласнога этапу адкрытага конкурсу малюнкаў вучняў пачатковых класаў "Мы разам". Заахвоцяць і прызёраў рэгіянальнага этапу рэспубліканскага конкурсу сачыненняў на тэму "Што такое адзінства".
Унікальная падзея пройдзе ў сценах гімназіі нумар 4 Брэста, дзе з майстар-класам чакаюць артыстаў Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь. А з вучнямі Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы сакрэтамі свайго майстэрства падзеляцца артысты Вялікага тэатра Беларусі.
Акрамя таго, у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбудзецца шчырая размова "Маё жыццё. Мой шлях. Мой Прэзідэнт". Студэнты ВНУ і прадстаўнікі грамадскасці сустрэнуцца са старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаілам Русым.
Разнастайныя выставы пройдуць у Брэсце ў дні "Марафону адзінства". Так, БЕЛТА прадставіць тры экспазіцыі. "Беларусь. Узлёт", якая паказвае шлях нашай краіны, размесціцца на тэрыторыі гандлёвага цэнтра "Карона" на праспекце Машэрава, 16. Фотавыставу "Паралельныя сусветы" можна будзе паглядзець у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна. Гэты праект паказвае шлях развіцця краіны за апошнія 30 гадоў незалежнасці з пункту гледжання двух светаў. Адзін з іх - шлях міру і стваральнай працы, дасягненняў. Другі - "паралельны" - напоўнены нянавісцю і дэградацыяй. Выстава "Суверэнная Беларусь" разгорнецца ў холе Брэсцкага лядовага палаца. Яна наглядна паказвае дасягненні нашай краіны ў палітычнай, грамадскай, эканамічнай сферах.
Наведвальнікі гандлёвага цэнтра "Экватар" змогуць азнаёміцца з выставай унікальных рарытэтных плакатаў "Са знакам якасці" са збору Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Экспазіцыя прысвечана Году якасці. Прадстаўленыя агітацыйныя плакаты адлюстроўваюць успрыманне тэмы і актуальнай праблемы якасці савецкімі плакатыстамі 1950-1980-х гадоў.
Яшчэ адна рэдкая магчымасць - убачыць выставу "Кнігі ў дар Прэзідэнту". Яна разгорнецца ў будынку Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага. У экспазіцыі прадстаўлена калекцыя кніг, падораных Прэзідэнту Беларусі кіраўнікамі дзяржаў блізкага і далёкага замежжа, дзяржаўнымі і культурнымі дзеячамі розных краін. Дарэчы, Брэсцкая абласная бібліятэка далучыцца да праекта "Веды без межаў". Адбудзецца ўрачыстая цырымонія перадачы кніг і сертыфіката на падключэнне да электронных рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прывязе выставу "Адзінства народаў - залог Вялікай Перамогі". Яе можна будзе ўбачыць у Брэсцкім дзяржуніверсітэце імя А.С.Пушкіна. Экспазіцыя складаецца з 17 планшэтаў і расказвае пра адзінства ўсіх народаў СССР як важнейшы фактар поспеху Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне. Кожная нацыя ўнесла свой важкі ўклад у Перамогу.
Брастаўчанам і гасцям горада прадставіцца магчымасць убачыць раскошную выставу "Вялікі тэатр Беларусі: Гісторыя, Ідэі. Здзяйсненні". Яна разгорнецца ў Брэсцкім абласным тэатры лялек. Будуць прадстаўлены найбольш яркія касцюмы, фатаграфіі, афішы спектакляў і іншыя экспанаты.
Завершыцца першы дзень "Марафону адзінства" ў Брэсце пераднавагодняй феерыяй. На плошчы Леніна на 17.00 намечаны старт акцыі "Я жадаю ў Новы год…", да якой далучацца папулярныя блогеры. А ў 18.00 пачнецца яркае шоу, галоўнай падзеяй якога стане цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы абласнога цэнтра.
Насычаная праграма будзе ў суботу, 21 снежня. Жыхароў і гасцей горада над Бугам запрашаюць наведаць пляцоўку перад лядовым палацам. Там з 10.00 будзе працаваць комплекс фуд-тракаў, свае паслугі прапануюць рознічны гандаль і пункты грамадскага харчавання. Частаваць будуць прадстаўнікі практычна ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Брэсцкая вобласць пакажа выстаўку дасягненняў рэгіёна і экспазіцыю "Першы ў першым". На гэтай жа лакацыі можна будзе наведаць перасовачную экспазіцыю Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, азнаёміцца з выставай ваеннай тэхнікі Міністэрства абароны. На 14.30 запланаваны паказальныя выступленні ваеннаслужачых.
На пляцоўцы перад лядовым палацам пройдзе гарадскі квест "Гэта ўсё маё роднае" ад БРСМ. Яго прызёры атрымаюць прызы і білеты на канцэрт "Час выбраў нас". На памяць Брэсту пра марафон застанецца мурал "Будучыня Беларусі ў тваіх руках". Ён нанесены на фасад аднаго з дамоў на вуліцы Маскоўская - цэнтральнай магістралі горада.
Расклад чыгуначнага вакзала Брэст-Цэнтральны дапоўніцца "Знакавай сустрэчай". У кожным горадзе, дзе рабіў прыпынак "Марафон адзінства", арганізоўваюць такі арыгінальны фармат сустрэчы з вядомымі людзьмі. У Брэсце на сустрэчы чакаюць алімпійскую чэмпіёнку Юлію Несцярэнка, народнага артыста Уладзіміра Громава, галоўнага дырыжора і мастацкага кіраўніка Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь Віталя Кульбакова, генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзіма Гігіна, галоўнага рэдактара "Альфа-Радыё".
Затым у будынку брэсцкага чыгуначнага вакзала дасць канцэрт Прэзідэнцкі аркестр. Такога ў абласным цэнтры яшчэ не было.
Фінальным акордам "Марафону адзінства" ў Брэсце стане гала-канцэрт "Час выбраў нас". На сцэне выступяць аматарскія і прафесійныя выканаўцы і калектывы з Мінска, Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцей. Удзельнікамі канцэрта стануць таксама любімыя беларускія выканаўцы.-0-