Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

Захоўванне і абарот грамадзянскіх БЛА для фізічных асоб забаронены на тэрыторыі Беларусі

28/03/2024 16:03
28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захоўванне і абарот грамадзянскіх беспілотнікаў забаронены для фізічных асоб на тэрыторыі Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.

У ведамстве адзначылі, што ў мінулым годзе быў падпісаны ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2023 года нумар 297 "Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў", дзе прапісаны некаторыя абмежаванні для ўладальнікаў БЛА. Змяненні закранулі захоўванне, эксплуатацыю, выраб, набыццё і іншыя дзеянні, накіраваныя на ўзнікненне, устанаўленне, спыненне правоў і абавязкаў адносна БЛА.

Згодна з указам нумар 297 усім уладальнікам беспілотных лятальных апаратаў неабходна паставіць іх на дзяржаўны ўлік. Пытанні дзяржуліку і эксплуатацыі БЛА ўрэгуляваны пастановай Савета Міністраў ад 28 снежня 2023 нумар 972 "Аб пытаннях дзяржаўнага ўліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў". Гэтым займаецца Дэпартамент па авіяцыі Мінтранса. Для пастаноўкі на ўлік юрыдычныя асобы, якія хочуць эксплуатаваць БЛА, падаюць у дэпартамент у пісьмовым або электронным выглядзе заяву па форме згодна з дадаткам нумар 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь нумар 972.

Акрамя таго, фізічныя асобы, якія маюць ва ўласнасці БЛА, згодна з указам нумар 297 да 25 сакавіка 2024 года абавязаны ажыццявіць адчужэнне або перадачу на захоўванне свайго беспілотніка ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аэранавігацыйным абслугоўванні паветранага руху "Белаэранавігацыя". Пастановай Саўміна ад 28 снежня 2023 года нумар 970 "Аб пытаннях увозу і перадачы на захоўванне грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэлей" зацверджана палажэнне аб парадку і ўмовах перадачы на захоўванне, а таксама аб адчужэнні БЛА фізічнымі асобамі.

Адчужэнні фізічнымі асобамі сваіх БЛА ажыццяўляюцца юрыдычным асобам на бязвыплатнай і выплатнай аснове. У выпадку адчужэння свайго БЛА на бязвыплатнай аснове ўсе ўзнікаючыя расходы, звязаныя непасрэдна з адчужэннем, нясе атрымальнік правоў на БЛА.

У міністэрстве нагадалі, што адказнасць за парушэнне правіл выкарыстання паветранай прасторы прадугледжана артыкулам 18.35 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, за што фізічнай асобе пагражае штраф да 20 базавых велічынь, а юрыдычнай асобе - да 50 базавых велічынь.-0-